«Тыдзень лесу» запрашае

16.03.2017

З 1 па 8 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі пройдзе акцыя «Тыдзень лесу-2017». Прысвечана яна будзе аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі, якія прайшлі па краіне летам мінулага года. Па традыцыі прыняць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя, дастаткова звярнуцца са сваёй ініцыятывай у бліжэйшы лясгас ці лясніцтва. З 27 сакавіка пачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі.