Паведамленне пра памылку

  • User warning: The following module is missing from the file system: ckeditor. For information about how to fix this, see the documentation page. in _drupal_trigger_error_with_delayed_logging() (line 1143 of /home/vitebskmlh/public_html/includes/bootstrap.inc).
  • User warning: The following module has moved within the file system: simplenews. In order to fix this, clear caches or put the module back in its original location. For more information, see the documentation page. in _drupal_trigger_error_with_delayed_logging() (line 1143 of /home/vitebskmlh/public_html/includes/bootstrap.inc).

Шчупак сабраўся на нераст

У адрозненне ад іншых рэгіёнаў Беларусі тэрміны пачатку забароны на лоўлю шчупака зрушаны з 1 сакавіка на 9 сакавіка і будзе доўжыцца да 25 красавіка. У гэты перыяд у жаданага для многіх рыбакоў драпежніка праходзіць нераст, дарэчы, у першай сярод рыб Беларусі. Нераст пачынаецца адразу пасля раставання лёду і праходзіць каля берагоў на глыбіні 0,5-1 м, у паўднёвых раёнах ён стартуе на 10-15 дзён раней, чым у паўночным, у азёрах таксама пачынаецца пазней, чым у рэках. Тэрміны і працягласць нерасту залежаць ад кліматычных умоў і, у першую чаргу, ад прагрэву вады.