Адкрываецца паляванне па пяру

09.03.2017
З другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін, адкрыта паляванне на гусака белалобага, гусака-гуменнiка, гусака шэрага, канадскую казарку (птушкi любога полу і ўзросту). Спосаб палявання ружэйны з засады толькі з скрадка. Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з шротам; для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр'еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрывер, водныя сабакі.